У турэцкай частцы Кіпра затрымалі групу дэпутатаў Еўрапарламента
У турэцкай частцы
Кіпра была затрымана група дэпутатаў Еўрапарламента, якая па запрашэнні Кіпрскай Праваслаўнай
Царквы 12 сакавіка праводзіла там інспекцыю стану і захаванасці праваслаўных храмаў.
Па дадзеных мясцовых СМІ, падставай для затрымання стала спроба дэпутата ад
Польшчы Яраслава Валенсы адчыніць дзверы разбуранай царквы Агія Зоні недалёка ад Фамагусты.
У выніку турэцкая паліцыя затрымала дэлегацыю і суправаджаючых асобаў, падзяліла затрыманых
на мужчын і жанчын і забрала ва ўсіх пашпарты. Праз некалькі гадзін дэпутаты Еўрапарламента
і святары былі адпушчаны, але яны адмовіліся пакінуць участак да той пары, пакуль
не будуць вызваленыя іх спадарожнікі. Да вечара суботы былі адпушчаныя ўсе ўдзельнікі
інспекцыі.
Аб затрыманні былі апавешчаныя: старшыня Еўрапарламента, ААН, прэзідэнт
Кіпра і Арцыбіскуп Кіпрскі Хрызастом.
Кіпрскі урад асудзіў затрыманне еўрапейскай
дэлегацыі. “Гэта незаконнае дзеянне, якое паказвае, што значыць акупацыя, кідае цень
і нішчыць усе спробы знайсці рашэнне кіпрскай праблемы”, - заявіў прадстаўнік урада.