2011-03-14 15:06:47

Канстантынопальскі Патрыярх заклікаў абмежаваць выкарыстанне ядзернай энергіі


RealAudioMP3 У сувязі з трагічнымі падзеямі ў Японіі, Канстантынопальскі Патрыярх Барталамей І заклікаў абмежаваць выкарыстанне ядзернай энергіі. У спецыяльным звароце іерарх запрасіў усіх да малітвы аб пакутуючым японскім народзе і падверг вострай крытыцы выкарыстанне атамных электрастанцый, небяспечных для чалавека і навакольнага асяроддзя.

Адносна землятрусу ў чалавека няма слоў. - піша Патрыярх - Яго прычыны пераўзыходзяць чалавечыя магчымасці. Але што тычыцца выбуху на атамнай станцыі і атамнай энергіі ў прынцыпе - у чалавека ёсць, што сказаць. З належнай павагай да навукі мы выкарыстоўваем небяспечную для захавання чалавека атамную энергію, не падтрымліваючы бяспечныя экалагічныя формы крыніц энергіі, якія і захаваюць навакольнае асяроддзе, і змогуць цалкам задаволіць чалавечыя патрэбы”.

“Канстантынопальскі Патрыярхат моліцца аб перажываючым складаныя выпрабаванні японскім народзе і заклікае ўсіх пераасэнсаваць пануючую цяпер палітыку выкарыстання ядзернай энергіі"- заявіў Канстантынопальскі Патрыярх.







All the contents on this site are copyrighted ©.