2011-03-14 14:34:57

Германія: “Папяльцовая серада мастакоў”


RealAudioMP3 У многіх дыяцэзіях Германіі існуе традыцыя праводзіць у пачатку Вялікага посту т.зв. “Папяльцовую сераду мастакоў”, якая ўключае ў сябе мерапрыемствы, закліканыя падтрымаць і зрабіць канструктыўным дыялог паміж Касцёлам і дзеячамі сучаснага мастацтва. Пасля адмысловай св. Імшы звычайна праводзяцца творчыя мерапрыемствы: канцэрты, выставы, семінары, паведамляе кёльнскае “Domradio”.

Традыцыя існуе ў Германіі ўжо больш за 60 гадоў. Праўда, пачатак яе быў пакладзены ў Францыі пасля Другой сусветнай вайны, калі французскі дыпламат Поль Клодэль прапанаваў у першы дзень посту ладзіць сустрэчы духавенства і дзеячаў мастацтва. Падобныя мерапрыемствы ўжо мелі месца ў французскай сталіцы ў першай чвэрці ХХ ст. У Парыжы тады існавала нешта накшталт рэлігійна-філасофскага таварыства на чале з французскім карыкатурыстам і тэатральным мастаком Адольфам Вильеттам.

У Германіі першымі каталіцкімі супольнасцямі, якія перанялі традыцыю “Папяльцовай серады мастакоў” і распачалі дыялог паміж Касцёлам і сучасным мастацтвам, сталі кёльнскія парафіі. У цяперашні час у сустрэчах прымаюць удзел не толькі прадстаўнікі рэлігійнага мастацтва, але і тыя, хто не закранае ў сваёй творчасці тэматыкі рэлігіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.