2011-03-14 15:35:50

Германія: адбываецца пасяджэнне епіскапату краіны


RealAudioMP3 14-17 сакавіка ў Падэборне будзе праходзіць веснавое пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Германіі. 69 іерархаў з 27 дыяцэзій сабраліся, каб абмеркаваць становішча хрысціянства ў сучаснай Германіі, праграму візіту папы Бэнэдыкта XVI у краіну ў верасні гэтага года і іншыя надзённыя пытанні.

На асамблеі таксама будуць абмяркоўвацца праблемы экуменічнага дыялогу праз 50 гадоў пасля II Ватыканскага сабора, а таксама правядзенне мерапрыемстваў, звязаных з юбілеем Рэфармацыі ў 2017 г. Біскупы таксама абмяркуюць становішча копцкіх хрысціянаў у Егіпце.








All the contents on this site are copyrighted ©.