2011-03-13 12:30:09

Бэнэдыкт XVI выказвае сваю салідарнасьць з японцамі


RealAudioMP3 Сёння пасля малітвы “Анёл Панскі” ў Ватыкане, Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве за ахвяр трагічнага землятрусу і цунамі ў Японіі. Бэнэдыкт XVI сказаў: "Дарагія браты і сёстры, велізарнае ўражанне зрабілі на ўсіх нас вобразы трагічнага землятрусу і цунамі ў Японіі. Я хацеў бы яшчэ раз выказаць маю духоўную блізкасці дарагім жыхарам гэтай краіны, якія з гонарам і смела супрацьстаяць наступствам гэтых стыхійных бедстваў. Я малюся за ахвяраў і іх сем'і, і ўсіх тых, хто пакутуе ад гэтых страшных падзей. Я хацеў бы падтрымаць асоб, якія з беспрэцэдэнтнай гатоўнасцю прымаюць удзел у дапамозе. Давайце аб'ядноўвацца ў малітве. Пан побач з намі!"

Па апошніх дадзеных землятрус, які адбыўся ў пятніцу ў Японіі, і які выклікала цунамі, забраў жыцці каля 2 тысяч чалавек. Паводле японскага тэлеканала “NHK”, колькасць загінуўшых можа скласці больш за 10 тысяч чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.