2011-03-12 11:23:29

Іспанія: павялічылася колькасць новапрэсбітэраў


RealAudioMP3 Паводле інфармацыі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Іспаніі, у краіне ў 2010 г. святарскае пасвячэнне прынялі 162 кандыдаты з дыяцэзіяльных семінарый. Гэта на 15% (21 чалавек) больш, чым у 2009 г. Разам з тым, знізілася колькасць навучэнцаў семінарый: у вышэйшыя духоўныя семінарыі паступіла на 38 чалавек, а ў ніжэйшыя - на 45 чалавек менш, чым у 2009 г., паведамляе “La Razon”.

У каталіцкіх семінарыях Іспаніі ў цяперашні час навучаецца 1227 чалавек. Гэта на 3% менш чым у 2009-2010 навучальным годзе.

Біскуп Тэрассы Хасэ Анхель Саіс заявіў, што, нягледзячы на ​​скандалы са злоўжываннямі святароў і далёкую ад хрысціянскай духоўнасці культурную атмасферу, Каталіцкі Касцёл ў Іспаніі перажывае перыяд росту.







All the contents on this site are copyrighted ©.