2011-03-12 14:40:06

Бэнэдыкт XVI: мясцовае кіраванне павінна спрыяць пабудове братэрскай супольнасці


RealAudioMP3 12 сакавіка Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі італьянскага нацыянальнага аб’яднання органаў мясцовага кіравання. “Першыя асацыяцыі, якія прыходзяць на розум, калі сустракаешся з прадстаўнікамі органаў мясцовага кіравання Італіі, - сказаў Папа на пачатку сустрэчы - гэта сустрэча, дыялог, свята якое арганізуецца разам, супольнаць вернікаў, якая прымае ўдзел у нядзельнай св. Імшы, і потым збіраецца на плошчах старажытных гарадоў ці вёсак, перад мясцовым касцёлам”. Святы Айцец звярнуў увагу на неабходнасць будавання братэрскай супольнасці, у якой блізка супрацоўнічалі б парафіі і мясцовае кіраванне.

Акрамя таго, Святы Айцец падкрэсліў, што асноўнымі прынцыпамі сацыяльнага навучання Касцёла з’яўляюцца субсідыярнасць і салідарнасць. “Гэтыя прынцыпы павінны знайсці сваё ажыццяўленне на ўзроўні дзяржаўных, рэгіянальных, правінцыяльных, а таксама грамадскіх і прыватных інстытутаў. Яны павінны скіроўваць сваю дзейнасць на клопат аб супольным дабры, на дапамогу маргіналізаваным і патрабуючым людзям”, - падкрэсліў Бэнэдыкт XVI.

Святы Айцец сказаў, што сярод устаноў, якія працуюць у гэтай сферы, вялікую колькасць складаюць касцёльныя, якія патрабуюць дапамогі, падтрымкі, фінансавання. “Касцёл не шукае прывілегій, але толькі магчымасці свабодна выконваць сваю місію. На жаль, у многіх краінах, дзе хрысціяне складаюць меншасць, яны часта сустракаюцца з дыскрымінацыяй і пераследамі”, - сказаў сёння Пантыфік падчас сустрэчы з прадстаўнікамі органаў мясцовага кіравання Італіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.