2011-03-12 11:03:31

Бэнэдыкт XVI глыбока засмучаны катастрфай у Японіі


RealAudioMP3 "Святы Айцец глыбока засмучаны жорсткімі і трагічнымі наступствамі катастрафічнага землятрусу і цунамі, якія абрынуліся на паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа Японіі", - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай ад імя Папы кардыналам Тарчызіо Бэртонэ. Кардынал Дзяржсакратар даслаў яе на імя старшыні японскай біскупскай канферэнцыі, арцыбіскупа Лео Джун Ікэнагі.

Бэнэдыкт XVI запэўніў усіх пацярпелых у сваім спачуванні ў гэты цяжкі час. Ён моліцца за загінуўшых і просіць Божага благаслаўлення, моцы і суцяшэння для іх сем'яў і сяброў. Святы Айцец выказаў салідарнасць з асобамі, якія нясуць дапамогу, суцяшэнне і падтрымку ахвярам гэтага бедства.

Па дадзеных агенцтва “Kyodo”, у выніку землятрусу і цунамі страцілі жыццё па меншай меры 1000 чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.