2011-03-12 13:08:51

Апостальская Сталіца: дзяржава не можа насільна мадэрнізаваць рэлігіі


RealAudioMP3 Абарона асноўных правоў чалавека павінна быць свабоднай ад ідэалагічных перашкод. Так адбываецца, калі дзяржава ў імя ідэалогіі прызнае адну з рэлігій неталерантнай, або прымушае яе прыняць вучэнне або паводзіны, якое супярэчыць яе перакананням - сказаў на форуме Рады па правах чалавека ААН, прадстаўнік Святога Пасаду. Арцыбіскуп Сільвана Тамазо, удзельнічаў у дыскусіі аб ўзаемасувязі паміж адукацыяй і рэлігійнай свабодай.

Ватыканскі дыпламат звярнуў увагу на бясспрэчнае права бацькоў прымаць рашэнні аб выхаванні сваіх дзяцей. Яго абараняе шэраг міжнародных канвенцый. Яны таксама даюць кожнаму дзіцяці права на атрыманне адукацыі ў галіне рэлігіі.

Арцыбіскуп Тамазо таксама звярнуў увагу на важнасць адукацыі ў справе садзейнічання гарманічнаму суіснаванню паміж паслядоўнікамі розных рэлігій. "Праўдзівае прадстаўленне чужой веры можа абараніць нас ад выкарыстання стэрэатыпаў", - адзначыў пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры жэнеўскіх структурах ААН.








All the contents on this site are copyrighted ©.