2011-03-11 12:17:03

Эфіопія: ісламскія экстрэмісты спалілі 59 храмаў і 28 дамоў хрысціянаў


RealAudioMP3 Мусульманскія экстрэмісты падпалілі 59 храмаў і 28 дамоў хрысціянскіх сем'яў у Ароміі - рэгіёне, які размешчаны ў паўднёва-заходняй часцы Эфіопіі - краіны, у якой пераважае хрысціянскае насельніцтва.

Гвалтоўныя дзеянні ісламістаў сталі следствам распаўсюджанага ў рэгіёне ілжывага слыху аб нібы здзейсненай мясцовымі хрысціянамі прафанацыі Карана. Як паведамляе суданская газета “Sudan Tribune”, сярод мусульман хтосці распаўсюдзіў слых аб тым, што нейкі хрысціян быццам бы разарваў асобнік святой кнігі ісламу.

Паводле непацверджаных дадзеных, прынамсі адзін хрысціянін быў забіты ў ходзе пагромаў, а тысячы іншых былі вымушаны пакінуць свае дамы і бегчы з родных месцаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.