2011-03-11 12:54:13

ЗША: вернікам раздадуць 100 тысяч чорных браслетаў


RealAudioMP3 11 сакавіка ў Дэнверскай архідыяцэзіі ў ЗША праходзіць акцыя, падчас якой будуць раздадзены 100 тыс. чорных браслетаў. Арганізатары акцыі такім чынам хочуць нагадаць вернікам аб пастановах, зробленых на перыяд Вялікага посту.

Як паведамляе архідыяцэзія, на браслетах змешчаны надпіс “Sacrificium” (ахвяра). На думку аўтараў гэтай ідэі, браслеты павінны нагадваць тым, хто будзе іх насіць “не толькі аб тым, што Езус зрабіў для іх, калі пакутаваў і паміраў на крыжы, але і тое, што яны абавязаліся рабіць (або не рабіць) у перыяд Вялікага посту дзеля Яго”.

“Чорны колер нагадвае попел, які католікам у ЗША наносяць на лоб у Папяльцовую сераду, і які нагадвае ім, што яны смяротныя” - сказана ў прэс-рэлізе архідыяцэзіі.

Кс. Рэндзі Доллінс з г. Фрыска, які з'яўляецца адным з ініцыятараў акцыі, адзначыў, што “звычайна ў вернікаў ёсць шмат запалу ў першы дзень посту, аднак бліжэй да яго завяршэння гэты энтузіязм знікае”.







All the contents on this site are copyrighted ©.