Праваслаўная Царква заклікае да балансу думак у экалагічным дыскурсе
У Рускай Праваслаўнай
Царкве заклікаюць грамадства знаходзіць баланс паміж клопатам аб прыродзе і патрэбамі
людзей. "Бясспрэчна, трэба захаваць максімум прыродных багаццяў. Чым больш будзе зеляніны
ў гарадах, чым больш будуць чыстымі ў лясы, рэкі, азёры, тым лепш будзе для кожнага
з нас і будучага пакалення. Калі прырода па-варварску нішчыцца ў пагоні за грашыма
і выгадай, гэта грэх ", - сказаў кіраўнік Сінадальнага Аддзела па ўзаемаадносінах
Царквы і грамадства протаіерэй Усевалад Чаплін.
Аднак, на думку святара, "экалагічны
дыскурс часам аказваецца перабольшаным". Прадстаўнік Царквы ўказаў на тое, што людзям
патрэбныя лясы і палі, але сучасны свет не можа жыць без будынкаў, дарог і прамысловых
прадпрыемстваў". "Трэба знаходзіць тонкі баланс паміж клопатам аб прыродзе і патрэбамі
людзей, як матэрыяльнымі, так і духоўнымі. Скажэнне гэтага балансу прывядзе да знішчэння",
- падкрэсліў прадстаўнік Царквы.