2011-03-10 14:20:29

Папа жадае больш экуменічных акцэнтаў падчас візіту ў Германію


RealAudioMP3 Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Германіі на жаданне папы Бэнэдыкта XVI, які наведае гэтую краіну ў верасні 2011 г., перагледзіць праграму візіту, каб прыдаць яму большы экуменічны акцэнт, чым гэта прадугледжана цяперашняй праграмай. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар нямецкага епіскапата Маціяс Копп. Біскупская канферэнцыя "з задавальненнем прыняла гэтае пажаданне Папы, і будзе ажыццяўляць яго", - сказаў Копп. Перагледжаная праграма візіту Бэнэдыкта XVI у Германію будзе прадстаўлена ў канцы наступнага тыдня на пасяджэнні ў Падэрборне, прынамсі ў агульных рысах. Тое, дзе і якім чынам экуменічны акцэнт павінен быць рэалізаваны, Папа пакідае арганізатарам.







All the contents on this site are copyrighted ©.