2011-03-10 13:01:15

Мараніцкія біскупы выбіраюць новага Патрыярха


RealAudioMP3 Біскупы Мараніцкай Царквы, якія сабраліся з усяго свету, 9 сакавіка адкрылі сінод, падчас якога адбудуцца выбары 77-га Патрыярха Каталіцкай Мараніцкай Царквы. Сінод праходзіць у Бкерке ў Ліване, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя мараніцкага Патрыярха, паведамляе CNS.

Папа Бэнэдыкт XVI 26 лютага афіцыйна прыняў адстаўку кардынала Насраллы Бутроса Сфейра. Усё яшчэ бадзёры і энергічны кардынал, якому нядаўна споўнілася 90 гадоў, тым не менш, сышоў у адстаўку з пасады мараніцкага Патрыярха з-за свайго шаноўнага ўзросту. Кодэкс кананічнага права Усходніх Цэркваў прадпісвае правесці выбары новага Патрыярха на працягу двух месяцаў пасля таго, як кафедра стала вакантнай.

Сінодам Мараніцкай Царквы будзе кіраваць найстарэйшы па пасвячэнні іерарх - у гэтым выпадку біскуп Роланд Абуджауд, Патрыяршы адміністратар. У працы сінода ўдзельнічае 41 іерарх, уключаючы падаўшага ў адстаўку Патрыярха. Чатыры раунды выбараў будуць праходзіць штодня на працягу 15-дзённага перыяду працы сінода. Для абрання новага Патрыярха неабходны кворум - дзве трэці галасоў ад колькасці ўсіх, хто ўдзельнічае ў сінодзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.