2011-03-10 13:22:58

Кардынал Кох: Святы Айцец заўсёды хацеў напісаць такі твор


RealAudioMP3 “Нельга не быць уражанным зместам кнігі, бо ёй папа Бэнэдыкт XVI зрабіў вельмі шмат для развіцця каталіцка-яўрэйскага дыялогу”, - адзначыў кардынал Курт Кох, кіраўнік Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і адначасова адказны за дыялог з іўдаізмам, аб новым томе літаратурнага твору Бэнэдыкта XVI "Езус з Назарэта".

Іерарх падкрэсліў, што бачыць некалькі прычын, па якіх Папа напісаў гэтую кнігу. “Адна з іх з’яўляецца асабістай. Святы Айцец заўсёды хацеў напісаць такі твор. Ён не звяртаў увагі ні на што, нават на тое, што стане папам”. Факт напісання чарговай часткі кнігі, паводле кардынала Коха, сведчыць аб тым, што Бэнэдыкт XVI думае аб унутраным аднаўленні Касцёла, і тым, што Касцёл павінен адшукаць сваё найглыбейшае ядро, якім з’яўляюцца адносіны з Езусам Хрыстом.

“Яшчэ у Галілеі Пётр павінен быў вызнаць сваю веру ў Езуса. Цудоўна, што зараз Наступнік Пятра на вачах усіх сведчыць аб сваёй веры ў Хрыста”, - сказаў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.







All the contents on this site are copyrighted ©.