2011-03-10 11:46:31

Германія: маці асудзілі за адмову дазволіць дзецям наведваць урокі палавога выхавання


RealAudioMP3 У Германіі жанчына была асуджана на 43 дні турмы за тое, што адмовілася згодна са сваімі маральнымі перакананнямі адпускаць уласных дзяцей на ўрокі палавога выхавання. Прадмет з'яўляецца часткай праграмы ў пачатковай школе, у якой вучацца яе дзеці, паведамляе агенцтва “Аciprensa”. Зараз справа знаходзіцца на разглядзе ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека.

Спецыялісты арганізацыі “Alliance Defense Fund”, якая прадстаўляе правы гэтай сям'і ў Стразбурскім судзе, паведамілі, што за апошнія 5 гадоў у Германіі 35 бацькоў патрапілі ў турму або павінны былі выплаціць велізарныя штрафы за адмову ад наведвання іх дзецьмі ўрокаў палавога выхавання ў дзяржаўных школах.

Кіраўнік арганізацыі “Прафесіяналы за этыку”, якая супрацоўнічае з “Alliance Defense Fund” у справе абароны правоў бацькоў, Тэрэза Гарсія-Ноблехас ўдакладніла, што за падобныя “парушэнні” нямецкія законы прадугледжваюць турэмнае заключэнне ад 4 дзён да аднаго з паловай месяцы або штраф у памеры ад 200 да 2 тыс. еўра. Гарсія-Ноблехас класіфікуе гэтыя выпадкі як парушэнне міжнароднага і еўрапейскага заканадаўства, дзе гаворыцца, што ў пытаннях маралі першымі і галоўнымі выхавацелямі з'яўляюцца бацькі.







All the contents on this site are copyrighted ©.