2011-03-09 14:13:41

Індыйскі міністр папрасіў прабачэння за знос крыжоў з каталіцкіх будынкаў


RealAudioMP3 Міністр Махараштра, Прытхвірай Чаван, папрасіў прабачэння ў арцыбіскупа Мумбая за знос крыжоў з каталіцкіх будынкаў. Кардынал Освальд Грасіяс, арцыбіскуп Мумбая і старшыня каталіцкай біскупскай канферэнцыі Індыі паведаміў, што міністр патэлефанаваў да яго і папрасіў прабачэння за знос крыжоў. Ён таксама дадаў, што палітык даў распараджэнне ўладам спыніць знос крыжоў у прыгарадзе Бандры. Рэакцыя міністра стала вынікам пратэсту хрысціянаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.