2011-03-09 13:57:09

Харватыя: пратэсты супраць хрысціянафобіі


RealAudioMP3 Пратэсты супраць праяваў хрысціянафобіі прайшлі ў цэнтры харвацкага Заграба. Прычынай сталі ўсё больш частыя нападкі СМІ на Каталіцкі Касцёл, паведамляе выданне “Каталіцкі аглядальнік”. Непасрэдным штуршком да гэтых пратэстаў стаў судовы працэс, які пачаўся ў Заграбе над каталіцкай настаўніцай катэхізіса Аленай Мудровчіч, якую спрабуюць абвінаваціць у гамафобных выказваннях.

Судовы пазоў у загрэбскі суд падало лесбійскае таварыства “Kontra”, пасля таго, як іх папярэдні пазоў быў адхілены, як неабгрунтаваны, судом ніжэйшай інстанцыі. У новым пазове арганізацыя выкарыстоўвае пункты кантраверсійнага харвацкага закона аб гамафобіі. Паводле заяў прадстаўнікоў “Kontra”, яны спрабуюць асудзіць не настаўнікі катэхізіса, а маральную навуку Каталіцкага Касцёла адносна гомасексуальнасці.

Такія паводзіны лесбійскай арганізацыі выклікаюць асцярогу, што і ў Харватыі магчымыя праявы хрысціянафобіі. “Мы патрабуем, каб наша грамадства прызнала, што хрысціянафобія існуе, гэтак жа, як існуе антысемітызм, ісламафобія, расізм. Мы таксама патрабуем, каб дзяржава прыняла папраўкі ў закон аб дыскрымінацыі. Бо дадзеным законам абаронены усе акрамя хрысціян-католікаў”, - заявіў адзін з арганізатараў акцыі Крэшымір Мілеціч, прэзідэнт Таварыства распаўсюджвання сямейных каштоўнасцяў.

Як мяркуюць арганізатары, акцыя павінна стаць першай у шэрагу мерапрыемстваў і першым крокам у барацьбе з праявамі католікафобіі і хрысціянафобіі ў харвацкім грамадстве.







All the contents on this site are copyrighted ©.