2011-03-09 13:20:17

Біскуп прапануе выкарыстоўваць крыж з попелу для евангелізацыі


RealAudioMP3 Біскуп Керан Конры з Брайтан у Вялікабрытаніі заклікаў католікаў, каб яны не сціралі знака крыжа, які ў першы дзень посту ў Англіі малююць на чале попелам падчас літургіі. Гэта знешні знак унутранага пакаяння за грахі і давер да Езуса, як нашага Пана і Збаўцы - падкрэсліў біскуп, адказны ў епіскапаце Англіі і Уэльса за катэхізацыю і евангелізацыю.

“Захаванне знака крыжа дае нам выдатную магчымасць падзяліцца з іншымі людзьмі сведчаннем, як важная для нас вера і накіраваць іх у бок крыжа Хрыстовага” - сказаў біскуп, заклікаючы вернікаў больш актыўна ўдзельнічаць у набажэнстве Папяльцовай серады.

На думку іерарха знешні знак можа заахвоціць людзей у школе, ці на працы глыбей зацікавіцца сэнсам Вялікага посту і Вялікадня, і некаторыя з іх магчыма зададуць пытанні пра Бога і веру.







All the contents on this site are copyrighted ©.