20 тысяч кніг для Маскоўскай духоўнай акадэміі ад папскіх унівэрсытэтаў
Першы на Апенінах
Цэнтр вывучэння культуры Расіі адкрыўся ў нядзелю ў Венецыянскім унівэрсытэце "Ка-Фаскары".
У ходзе цырымоніі быў уручаны сертыфікат на перадачу ў дар бібліятэцы Маскоўскай духоўнай
акадэміі 21568 кніг па гісторыі рэлігіі, тэалогіі, філасофіі з розных бібліятэк Паўночнай
Італіі і папскіх універсітэтаў Рыма. У адкрыцці цэнтра прыняла ўдзел жонка Прэзідэнта
Расіі Святлана Мядзведзева.
Цэнтр, створаны пры ўдзеле Фонду сацыяльна-культурных
ініцыятыў, які ўзначальвае спадарыня Мядзведзева, будзе дзейнічаць пры кафедры рускай
мовы і культуры, адной з найстарэйшых і найбольш вядомых навуковых баз русістыкі у
Італіі. Ён закліканы дапамагчы ўмацаванню кантактаў найбуйнейшых ўстаноў культуры
і мастацтва дзвюх краін.
Універсітэт "Ка-Фаскары", створаны ў 1868 годзе як
першая ў Італіі бізнэс-школа, цяпер больш вядомы ў якасці аднаго з лепшых навучальных
устаноў з лінгвістычным ухілам. Тут выкладаецца 40 моў.