2011-03-08 13:12:25

Фармацыя святароў. “ІІ Ватыканскі Сабор – компас ІІІ тысячагоддзя”


RealAudioMP3 “Няма фармацыі святароў без тых, хто павінен фармацца. - адзначае эксперт нашага радыё па ІІ Ватыканскаму Сабору, кс. Дарыюш Кавальчык - Менавіта таму дыкрэт Сабору пра фармацыю святароў пачынаецца са сцвярджэння, што “абавязак падтрымліваць пакліканні мае ўся хрысціянская супольнасць”. Сабор падкрэслівае таксама: з гэтага пункту гледжання “у найбольшай ступені гэтаму садзейнічаюць сем’і, (…) якія становяцца як бы першай семінарыяй”. Пакліканні да святарства нараджаюцца ў супольнасці дзе ёсць жывая вера, а не там, дзе чакаюць адмены цэлібату, як сцвярджаюць некаторыя”, - гаворыць кс. Кавальчык.

Аўтар адзначае, што “Сабор вызначыў пяць вымярэнняў святарскай фармацыі: духоўнае, інтэлектуальнае, пастырскае, дысцыплінарнае і чалавечае. Паглыбленне адносінаў з Панам павінна суправаджацца ростам чалавечай сталасці. Семінарыйная дысцыпліна не можа быць толькі знешняй, але павінна спрыяць фарміраванню ў навучэнцаў сумленнай павагі да аўтарытэту настаяцеляў”.

“Інітэлектуальная фармацыя павінна дапамагчы будучым святарам шукаць “вырашэння чалавечых праблем у святле Аб’яўлення і выкарыстоўваць яго вечныя праўды ў зменлівых умовах жыцця”. Што тычыцца пастырскай фармацыі, Сабор вылучае два аспекты: пастырска-сакрамэнтальны – скіраваны да вернікаў, і “абавязак дапамогі блукаючым і няверуючым”. Для добрага выканання гэтых заданняў, святар павінен навучыцца “заахвочваць і падтрымліваць апостальскую дзейнасць свецкіх”, - адзначае кс. Дарыюш Кавальчык.

Наш эксперт заўважае, што “фармацыя не датычыць толькі семінарыстаў. Яна павінна працягвацца таксама пасля іх святарскага пасвячэння. Таму значнае заданне свецкіх вернікаў: не толькі фармавацца дзякуючы святарам, але таксама спрыяць іх фармацыі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.