Арцыбіскуп Джанкарла
Пэрэго, генеральны дырэктар італьянскага Фонду “Migrantes”, у Міжнародны жаночы дзень
звярнуў увагу на становішча жанчын, якія прыбылі ў Італію з іншых краін свету. “У
Італіі каля 2,5 млн. жанчын эмігрантак. Сярод іх нованароджаныя і дарослыя, маці,
маладыя прадпрымальніцы і студэнткі. Яны паходзяць з каля 200 краін свету. Італія
сёння жыве імі і з імі: на фабрыках і ў дамах, на прадпрыемствах і ў шпіталях. Мы
сустракаем іх у вялікіх гарадах і маленькіх мястэчках”, - сказаў іерарх.
“8
сакавіка мы ўзгадваем жанчын эмігрантак, асабліва тых, хто вымушаны знаходзіцца далёка
ад сваіх дзяцей, хто стаў ахвярай гвалту. Іх твары вельмі часта адлюстроўваюць пакуты,
якія яны перанеслі ў жыцці, боль, нежаданую аддаленасць. Мы хочам дапамагчы ім адчуваць
сябе асобай, аднавіць іх годнасць, дапамагчы ім не пераставаць марыць”, - сказаў арцыбіскуп
Пэрэго.
“Сёння я асабліва злучаюся ў думках з жанчынамі Паўночнай Афрыкі.
Многія з іх згубілі сваіх сыноў, многія самі трымаюць у руках зброю і знаходзяцца
далёка ад дома. Няхай 8 сакавіка прынясе ім надзею на супакой і на хуткае ўсталяванне
дэмакратыі”, - пажадаў генеральны дырэктар італьянскага Фонду “Migrantes”, арцыбіскуп
Джанкарла Пэрэго.