2011-03-08 12:53:39

У Турцыі папярэджаны замах на Канстантынопальскага Патрыярха


RealAudioMP3 Турэцкай паліцыі ўдалося прадухіліць замах на Канстантынопальскага Патрыярха Барталамея. Пра гэта са спасылкай на турэцкія СМІ паведаміла аўстрыйскае агенцтва „Kathpress”. Паліцыя арыштавала двух падазраваных маладых людзей ва ўзросце 17 і 18 гадоў, якія планавалі з дапамогай зброі ліквідаваць Патрыярха.

Аб маючым адбыцца замаху нейкі ананім напісаў у лісце, які адправіў па электроннай пошце на адрас аднаго з паліцэйскіх участкаў. Замах на Патрыярха планаваўся ў раёне Фанара, дзе знаходзіцца яго рэзідэнцыя.

У сувязі з паведамленнем аб спробе замаху, некалькі турэцкіх газет нагадалі, што раней каталіцкі святар Андрэа Санторо, армянскі журналіст Грант Дзінк і тры пратэстанта, у тым ліку - нямецкі місіянер, былі забітыя менавіта маладымі людзьмі ва ўзросце 16-20 гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.