2011-03-08 14:14:07

Пакістан: абвінавачаны ў “блюзнерстве” і апраўданы судом мужчына, забіты ісламістамі


RealAudioMP3 Праз усяго толькі адзін дзень пасля пахавання Шахбаза Бхаці, адзінага хрысціяніна ў кабінеце міністраў Пакістана, які быў забіты за крытыку сумна вядомага пакістанскага закона “аб блюзнерстве”, яшчэ адзін чалавек быў забіты пасля таго, як быў апраўданы судом па абвінавачванні ў парушэнні гэтага закона, паведамляе “CWN”.

Мухамад Імран быў абвінавачаны ў абразе ісламскага прарока Магамета. Аднак суд адхіліў абвінавачванне, высунутае супраць Імрана. Тады ён быў расстраляны ісламскімі фанатыкамі.

Ваяўнічыя ісламісты абвясцілі, што будуць забіваць усіх людзей, якія абвінавачваюцца ў парушэнні закона “аб блюзнерстве”, нават калі яны будуць апраўданыя судом. Гэта ж датычыцца і палітычных дзеячаў, якія прапануюць унесці змены ў гэты закон або адмяніць яго.







All the contents on this site are copyrighted ©.