2011-03-08 12:44:58

Некалькі сотняў англіканаў стануць католікамі на Вялікдзень


RealAudioMP3 У Вялікабрытаніі, ад Папяльцовай серады, 33 групы англіканаў пачынаюць падрыхтоўку да пераходу ў Каталіцкі Касцёл падчас велікодных святаў. Прыкладна 20 святароў і 600 свецкіх вернікаў пажадалі далучыцца да нядаўна створанага каталіцкага Персанальнага Ардынарыяту "Маці Божай Уолсінгемскай", паведамляе “SIR”. Пасля некалькіх тыдняў падрыхтоўкі, атрымання ў Вялікі чацвер або на Вялікдзень Сакрамэнту Канфірмацыі, яны будуць афіцыйна прыняты ў Каталіцкі Касцёл. Cвятарcкія пасвечэнні адбудуцца ў дзень Пяцідзесятніцы.

Апостальская Сталіца неаднаразова падкрэслівала, што новыя структуры не павінны быць перашкодай для экуменічнага дыялогу паміж католікамі і англіканамі. Мова не можа ісці пра актыўнае пераманьванне членаў іншых цэркваў. Існаванне ардынарыяту, гэта магчымасць для патрабуючых гэтага асоб, знайсці новую духоўную айчыну.







All the contents on this site are copyrighted ©.