2011-03-08 12:07:08

Аўстрыя: 40 дзён Вялікага посту – “SMS Папы”


RealAudioMP3 Пачынаючы ад Папяльцовай серады, Каталіцкі Касцёл у Аўстрыі пачынае кампанію пад назвай “SMS Папы”. На працягу 40 дзён Вялікага посту, да Вялікай Суботы ўсе, хто зацікаўлены, будуць атрымліваць кожны дзень бясплатнае тэкставае паведамленне з цытатай Бэнэдыкта XVI. Гэта будуць думкі і фрагменты прамоў і гамілій Папы ў апошнія гады. Рэгістрацыя для ўдзелу ў кампаніі вельмі простая, дастаткова выслаць паведамленне на акрэслены тэлефону.

“Кароткія пасланні Папы запросяць нас спыніцца і задумацца аб асабістай веры”, - сказаў медыярэферэнт аўстрыйскай біскупскай канферэнцыі Паўль Вутэ, у гэтым – мэта акцыі. Гэтыя "крыху іншыя SMS" варта разумець як запрашэнне "да вытокаў" веры. Гэтыя цытаты, з дапамогай "моўнай элегантнасці", будуць несці "словы веры", сказаў Паўль Вутэ. SMS-кампанія засяродзіцца на тэмах: "Бог і чалавек", "вера, надзея, любоў", "малітва" і "адкупленне".







All the contents on this site are copyrighted ©.