2011-03-07 11:32:34

Цэрквы Вялікабрытаніі крытыкуюць банкаўскі сектар


RealAudioMP3 Цэрквы Вялікабрытаніі патрабуюць ад фінансавай індустрыі большай адказнасці. Англіканскі штотыднёвік "Church Times" цытуе даклад Экуменічнай рады па карпаратыўнай адказнасці аб ўздзеянні банкаўскай дзейнасці на кліентаў, супрацоўнікаў і супольнасці. У ім гаворыцца, што банкі адмаўляюцца сведчыць фінансавыя паслугі кліентам з бедных раёнаў, фарміруюць сваю палітыку непразрыстым чынам, фінансуюць сацыяльна і экалагічна небяспечныя праекты і выступаюць за ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Каталіцкі арцыбіскуп Вестмінстэра Вінсэнт Нікалс, падчас свайго выступлення ў Лонданскай школе эканомікі, паддаў рэзкай крытыцы банкаўскі сектар, які згубіў маральную адказнасць. Арцыбіскуп Нікалс сказаў, што прамысловасць, нягледзячы на некаторыя намаганні падчас фінансавага крызісу, не змагла рэфармаваць сябе.

"Грамадства, дзяржава і рынак існуюць, каб служыць чалавецтву і агульнаму дабру", - сказаў іерарх. Ён не бачыць ніякай магчымасці "рэальных і неабходных зменаў", пакуль не будзе створана і засвоена "іншая культура".







All the contents on this site are copyrighted ©.