2011-03-07 14:22:29

Венгрыя прапануе Еўрапейскі год сям'і


RealAudioMP3 Венгерыя, якая зараз мае старшынства ў Еўрасаюзе, прапануе абвесціць 2012 г., "Еўрапейскім годам сям'і". Венгерская сямейная палітыка мела ў апошнія гады сур'ёзныя недахопы, сказала камісар па сямейнай палітыцы Бэнчэ Рэтвары. Таму дзяржава імкнецца "з дапамогай сімвалічнай і матэрыяльнай падтрымкі" звярнуць увагу на каштоўнасці шлюбу і нараджэння дзяцей.

Новыя меры - такія, як падаткавыя ільготы, павінны дапамагчы большай колькасці людзей рашыцца на шлюб і нараджэнне дзяцей. Нягледзячы на складаную сітуацыю, Рэтвары з аптымізмам глядзіць у будучыню. Урад жадае пашыраць перакананне, што "аўтаномія сям'і з'яўляецца больш важнай, чым усё іншае". Акрамя таго, падрыхтоўка да шлюбу і сям'і павінны быць уключаны ў вучэбную праграму.

Урад хоча падтрымаць пазітыўнае стаўленне да нараджэння большай колькасці дзяцей праз тое, што маці пасля нараджэння дзіцяці магла б заставацца з ім на працягу 3 гадоў, атрымліваючы фінансавую падтрымку ад дзяржавы, а таксама мець няпоўны працоўны дзень.

Неабходна пашырэнне сеткі дзіцячых ясляў і садкоў, падкрэсліла камісар. У Венгрыі зараз лягчэй атрымаць месца ў гімназіі, чым у яслях. У той жа час, урад адмяніў правілы фінансавання, якія дыскрымінавалы касцёльныя установы для дзяцей.







All the contents on this site are copyrighted ©.