2011-03-07 14:27:48

ААН: удзел жанчын у жыцці грамадства неабходны для яго сапраўднага развіцця


RealAudioMP3 З нагоды Міжнароднага жаночага дня, які адзначаецца 8 сакавіка, камісар ААН па правах чалавека Наві Пілай скіравала спецыяльны зварот, у якім звярнула ўвагу на стан правоў жанчын ў свеце.

Камісар адзначыла, што сёння жанчыны сустракаюцца з вялікімі рызыкамі, змагаючыся за сваю годнасць, справядлівасць і правы чалавека. Асабліва гэта праяўляецца ў краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, дзе жанчыны актыўна ўдзельнічаюць у масавых пратэстах. Праваабаронца адзначае, што яны разам з мужчынамі, змагаюцца за паляпшэнне палітычнага і эканамічнага жыцця сваіх краін, супрацьстаяць рэпрэсіям, карупцыі і сацыяльнай несправядлівасці.

“На жаль, адзначае праваабаронца, шматлікія жанчыны падвяргаюцца катаванням і арыштам. Часта разбураецца іх семейнае жыццё. Яны складаюць большасць сярод безпрацоўных. Іх праца ў прыватным сектары аплочваецца менш, чым праца мужчын. Акрамя таго, жанчыны маюць менш магчымасцяў удзельнічаць у палітычным жыцці”. “Ва ўсім свеце назіраецца няроўнасць паміж жанчынамі і мужчынамі ў сферы адукацыі, працы і заробку”, - адзначае Наві Пілай.

“Грамадства, у якім жанчыны, фармальна ці не, пазбаўлены магчымасцяў удзелу ў грамадскім жыцці, не можа называцца дэмакратычным. Жанчыны павінны быць задзейнічаны ў рэформах і будаванні будучыні краін ад самага пачатку. Гэта неабходна не толькі для іх эмансіпацыі, але для сапраўднага прагрэсу грамадства”, - падкрэсліла ў сваім звароце на Міжнародны жаночы дзень камісар ААН па правах чалавека Наві Пілай.







All the contents on this site are copyrighted ©.