2011-03-05 13:24:31

У праваслаўных – Даравальная нядзеля


RealAudioMP3 6 сакавіка, Праваслаўная Царква адзначае Даравальную нядзелю. Гэта заўсёда апошняя нядзеля перад Вялікім постам, які для праваслаўных вернікаў пачынаецца ў панядзелак, 7 сакавіка. Існуе гэты звычай для таго, каб людзі праз пакору ачысцілі сваю душу ад цяжару непрабачаных крыўд і падрыхтаваліся такім чынам да Вялікага посту.

З'явілася гэтая традыцыя ў першыя стагоддзі хрысціянства ў егіпецкіх манахаў, якія на час Вялікага посту пакідалі кляштар і кіраваліся ў пустыню. Некаторым з іх не наканавана было вярнуцца, таму, сабраўшыся перад супольнасцю для агульнай малітвы, манахі таксама прасілі адзін у аднаго прабачэння, ведаючы, што яны могуць не сустрэцца больш. Паступова гэты звычай зацвердзіўся ў практыцы Усходніх Цэркваў і існуе па гэты дзень.







All the contents on this site are copyrighted ©.