2011-03-05 12:00:56

Бэнэдыкт XVI да семінарыстаў: пайсці за Хрыстом – азначае дзяліць з Ім пакуты і крыж


RealAudioMP3 "Я заклікаю вас паводзіць сябе годна пакліканню, якое вы атрымалі" - гэтымі словамі звярнуўся Бэнэдыкт XVI да студэнтаў Рымскай духоўнай семінарыі, якую наведаў увечары, 4 сакавіка. Традыцыйны ўжо візіт быў звязаны з адзначэннем свята Маці Божай Даверу, апякункі семінарыі.

У сваім “lectio divina” Папа сказаў пра неабходнасць захавання "адзінства духа" і якасцяў, неабходных для святара ў выкананні яго місіі. Гэта: пакора, сціпласць, церпялівасць і адносіны ў любові адзін да аднаго. Бэнэдыкт XVI назваў іх "якасцямі хрысталагічнымі".

Святы Айцец звярнуў увагу будучых святароў на высокую цану, якую ім прыдзецца зарлаціць за сваё пакліканне: пайсці за Хрыстом, - патлумачыў Пантыфік – азначае дзяліць з Ім пакуты і крыж.

Гаворачы аб канкрэтнай рэалізацыі святарскага паклікання, Папа звярнуў увагу на працу ў парафіі: "Прыміце, ажыўляйце парафію, усіх людзей, як спагадлівых, так і недружалюбных – сказаў Святы Айцец. У любым выпадку, канчатковая мэта святарства, - дадаў Бэнэдыкт XVI - "наследваць Езуса", "стаць такім, як Ён у канкрэтных жэстах", іншымі словамі, "дзейнічаць, як Езус".







All the contents on this site are copyrighted ©.