У Іспаніі пройдзе кангрэс каталіцкіх універсітэтаў
У Авіле (Іспанія)
у жніўні адбудзецца Сусветны кангрэс каталіцкіх універсітэтаў. Галоўная тэма сустрэчы
- "Крызіс ідэнтычнасці каталіцкага універсітэта", - паведамляе агенцтва “Аciprensa”.
Прадстаўнікі больш за 50 каталіцкіх універсітэтаў з 20 краін свету сустрэнуцца
2-14 жніўня. 7 іспанскіх ВНУ і 30 з іншых краін арганізавалі гэтае мерапрыемства і
запрасілі для ўдзелу выкладчыкаў усіх каталіцкіх універсітэтаў, студэнтаў, прадстаўнікоў
навукова-даследчых цэнтраў і біскупскіх канферэнцый.
Сярод універсітэтаў,
якія да цяперашняга часу пацвердзілі свой удзел у форуме, значацца Папскі каталіцкі
ўніверсітэт Аргенціны, Каталіцкі ўніверсітэт Брэшыа (ЗША), Каталіцкі ўніверсітэт Ружамберка
(Славакія), Універсітэт Куэнка-Асогес (Эквадор); Універсітэт Дона Боска (Асам, Індыя)
і інш .