2011-03-04 15:04:57

Лівія: гуманітарная дапамога не трапляе ў зоны ахопленыя канфліктам


RealAudioMP3 Міжнародная арганізацыя “Урачы без межаў” заклікае да “павагі да медыцынскіх структураў і да права насельніцтва свабодна атрымліваць медыцынскую дапамогу”. Такі зварот звязаны з сітуацыяй, якая склалася ў Лівіі, дзе гуманітарная дапамога не трапляе ў зоны ахопленыя канфліктам.

“Справа ў тым, што некалькі дзён таму арганізацыя “Урачы без межаў” атрымала замову на лекі і медыцынскае абсталяванне з горада Місурата, у якім знаходзіцца шмат параненных у выніку гвалту. Аднак мы не можам патрапіць у горад, бо дарогі заблакаваныя ўзброеннымі людзьмі”, - распавядае Анна Шатэлян, медыцынскі каардынатар гэтай арганізацыі ў Бенгасі.

Акрамя таго, “Урачы без межаў” валодаюць інфармацыяй аб тым, што многія параненыя, якія знаходзяцца ў Трыпалі, не могуць карыстацца паслугамі шпіталёў, з-за страху пераследу з боку ваенных. З гэтай прычыны, многія мясцовыя ўрачы лечаць іх прыватна. “Яны маюць патрэбу ў леках і іншых матэрыялах, неабходных для лячэння параненных. Аднак, іх пастаўка сёння з’яўляецца немагчымай”, - кажуць прадстаўнікі арганізацыі “Урачы без межаў”.







All the contents on this site are copyrighted ©.