2011-03-04 14:11:36

ЗША: 16,5 тысяч удзельнікаў Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе


RealAudioMP3 Ва ўсім свеце працягваецца падрыхтоўка да Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у жніўні 2011 г. у Мадрыдзе.

У ЗША на сённяшні дзень зарэгістравана 16,5 тысяч маладых людзей, які пажадалі прыняць удзел у гэтым форуме. Групу амерыканскай моладзі будзе суправаджаць каля 60 біскупаў на чале з арцыбіскупам Нью-Ёрку Цімаці Доланам, старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ЗША. Акрамя таго, удзел ў спатканні прымуць амерыканскія кардыналы: Шон О’Маллей з Бостану і Фрэнсіс Джордж з Чыкага.

На дадзены момант, па колькасці зарэгістраваных удзельнікаў спаткання лідзіруюць штаты Дэтройт, Філадэльфія, Нью-Ёрк і Дэнвер.

Трэба адзначыць, што ў спісах прысутнічае таксама шмат моладзі іншых веравызнанняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.