2011-03-04 12:38:01

Біблія перакладзена на мову майя


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл Гватэмалы ажыццявіў пераклад Бібліі на мову майя. Зараз тэкст Святога Пісання даступны на найбольш распаўсюджаным моўным дыялекце майя - кічэ, паведамляе агенцтва “KNA”. Пераклад быў ажыццёўлены пад кіраўніцтвам лінгвісткі Сукукві Ізабэль і французскага святара Бернара Го, які больш за 23 гады працаваў над перакладам Бібліі на мову карэннага народа Гватэмалы.

Мова майя належыць да буйной моўнай сям'і, распаўсюджанай ў Паўднёвай Мексіцы, Гватэмале і Белізе. У цяперашні час налічваецца ад 5 да 8 дзесяткаў майянскіх моў і дыялектаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.