2011-03-04 14:58:55

Бэнэдыкт XVI прыняў прэзідэнта Ісландыі


RealAudioMP3 4 сакавіка, у Апостальскім Палацы Ватыкана, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі спадара Олафур Рагнар Грымссон, прэзідэнта Ісландыі, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамберці, сакратар па адносінах з дзяржавамі.

Падчас сардэчных размоваў былі адзначаны добрыя адносіны паміж Ісландыяй і Апостальскай Сталіцай, якія развіваліся на працягу тысячагоддзяў, і сімвалам якіх стала Гудрыдур Тарб’ярнардацір, піянер хрысціянскай веры на востраве. У якасці падарунка для Святога Айца, прэзідэнт прадставіў скульптуру гэтай жанчыны, якая здзейсніла пілігрымку ў Рым, верагодна, неўзабаве пасля 1000 года, каб сустрэцца з Наступнікам Пятра.

Падчас аўдыенцыі была падкрэслена павага, якой карыстаецца невялікая каталіцкай супольнасць ў краіне, а таксама яе важкі ўклад у грамадства Ісландыя і яе ініцыятывы ў галіне адукацыі і сацыяльнай працы, асабліва ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі. Перамовы спыніліся таксама на тэмах, якія прадстаўляюць агульны інтарэс на нацыянальным і міжнародным узроўні, такіх, як: роля традыцыйных каштоўнасцяў у будаўніцтве нацыі і ўклад Ісландыі ў садзейнічанне міру, развіццё мірнага суіснавання паміж рознымі супольнасцямі, а таксама абарона навакольнага асяроддзя.







All the contents on this site are copyrighted ©.