2011-03-04 15:52:44

Бэнэдыкт XVI наведае Рымскую духоўную семінарыю


RealAudioMP3 4 сакавіка, у 18.00 гадзін, Святы Айцец наведае Рымскую вышэйшую духоўную семінарыю. Гэты візіт прымеркаваны да вігіліі свята Найсвяцейшай Панны Марыі Даверу, якая з’яўляецца апякункай гэтай навучальнай установы.

Падчас спаткання, Пантыфік прамовіць разважанне “lectio divina”. Яно будзе адрасавана ўсім семінарыстам Рымскай дыяцэзіі.

Святкаванні распачнуцца заўтра. У набажэнствах прымеркаваных да свята прымуць удзел кардынал Каміла Руіні, Вікарый для Рымскай дыяцэзіі на пенсіі і кардынал Фартуната Балдэллі, Вярхоўны Пенітэнцыярый.







All the contents on this site are copyrighted ©.