2011-03-04 13:25:23

Бэнэдыкт XVI высока ацаніў мужнасць забітага пакістанскага міністра


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI выказаў "глыбокі смутак" па прычыне смерці пакістанскага міністра па справах рэлігійных меншасцяў, 42-гадовага католіка Шахбаза Бхаці, які быў забіты 2 лютага ў Ісламабадзе.

У тэлеграме, пасланай кардыналам Дзяржсакратаром на імя старшыні біскупскай канферэнцыі Пакістана, запэніваецца ў малітве Папы за "высакародную душу" Бхаці. У ёй выказваюцца спачуванні сям'і загінуўшага і "усім, хто смуткуе аб смерці гэтага гарачага і мужнага слугі пакістанскага народа".

Забойства міністра адбылося ў цэнтры Ісламабада, калі палітык кіраваўся на працу. Шахбаз Бхаці быў першым ў гісторыі Пакістана хрысціянінам, якому была прапанавана пасада федэральнага міністра. Яго ўстанова актыўна абараняла правы паслядоўнікаў неісламскіх рэлігій, у тым ліку хрысціянаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.