Сённяшнее выданне
“L’Osservatore Romano” паведамляе аб закончанай ў Парыжы сустрэчы паміж Яўрэйскім
міжнародным камітэтам і Камісіяй Апостальскай Сталіцы па рэлігійных адносінах з юдаізмам.
Гэтыя сустрэчы праходзяць раз на два гады
У сваім выступленні кардынал Курт
Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і адначасна старшыня камісіі
па рэлігійных адносінах з юдаізмам, заклікаў яўрэяў і хрысціянаў аб’яднасць свае галасы,
каб “рэлігійная свабода і правы чалавека былі поўнасцю гарантаваныя для ўсіх і ў кожнай
краіне свету”.
Яўрэі і хрысціяне, - сказаў кардынал Курт Кох, - “абавязаны
ў сілу сваёй агульнай адказнасці сумесна працаваць на карысць чалавецтва, справядлівасці,
салідарнасці, прымірэння і міру, не прыймаючы ніякіх формаў антэсемітызму і дыскрымінацыі”.
Іерарх
нагадваючы акты гвалту ў некаторых краінах, якіх ахвярамі стаюць хрысіцяне, падкрэсліў,
што “яны маюць патрэбу ў асаблівай абароне і салідарнасці з боку прадстаўнікоў усіх
рэлігій свету”. Яўрэі і хрысціяне “павінны разам узняць свой голас, каб абараняць
тых, якія падвярнаюцца пераследу па рэлігійных матывах, дзе б яны не жылі Гэта павінна
быць нашай задачай, - патлумачыў кардынал Кох, - даць выразныя сігналы і выявіць грамадскую
салідарнасць і маліцца за нашых братоў і сясцёр, якія жывуць у гэтых цяжкіх сітуацыях”.
У
сваю чаргу рабін Рычард Маркель, старшыня Яўрэйскага міжнароднага камітэта, прапанаваў
пашырыць рэгулярны дыялог паміж габрэямі і хрысціянамі таксама і на мусульманаў. Гэта
быў бы вялікі крок у тым, каб разам адказваць на выклікі ХХI стагоддзя. Гэта была
б мадэль для наладжання новых адносін з ісламам. “Сёння па сутнасці, - сказаў рабін
Маркель, - не з’яўляецца сваеасаблівая прыязнь паміж габрэямі і католікамі. Мы, па
многіх прычынах, павінны імкнуцца прыцягнуць да гэтага дыялогу таксама мусульманаў”.