2011-03-03 13:41:31

Кардынал Тарчызіё Бэртонэ сустрэўся з рэкрутамі Швейцарскай Гвардыі


RealAudioMP3 Як паведамляе сёняшнее выданне “L’Osservatore Romano” кардынал Тарчызіё Бэртонэ, Дзяржсакратар Ватыкану, 2 сакавіка сустрэўся з новымі рэкрутамі Швейцарскай гвардыі.

Прыпомнім, што 22 студзеня 1506 года па распараджэнні Папы Рымскага Юлія Другога была сфарміравана швейцарская гвардыя. Чырвоныя мундзіры гвардзейцаў распрацоўвалі пад кіраўніцтвам самога Рафаэля. Швейцарская гвардыя лічыцца адной з найстарэйшых у свеце, хоць і налічвае ў сваіх шэрагах усяго 80-90 чалавек. Гвардзейцам абавязаны сваім выратаваннем Папа Клімент Сёмы. Абараняючы яго 6 мая 1527 года падчас захопу і разрабавання Рыма войскамі імператара Карла Пятага, загінулі 147 гвардзейцаў. З тых часоў у памяць аб гэтай падзеі навабранцы гвардыі прымаюць прысягу 6 мая - у Дзень швейцарскай гвардыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.