Апостальская Сталіца на форуме ААН у абароне годнасці чалавечае асобы
У Нью Ёрку праходзіць
55 сесія Камісіі ААН па становішчы жанчын. У ёй прыймае ўдзел дэлегацыя Апостальскай
Сталіцы. Выступаючы ад яе імя амерыканская адвакат Джана Адольпэ сказала, што “адукацыя
павінна быць глыбока ўкаранёная да павагі чалавечай годнасці ды рэлігійных і культурных
каштоўнасцяў. У адваротным выпадку не ёсць спосабам адукацыі, але становіцца інструментам
кантролю ў руках тых, што кіруюць імі”
Закранаючы тэмы, якія абмяркоўваюцца
на сесіі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі і гвалту ў адносінах да дзяўчат,
яна сказала: “усе дзяржавы павінны забяспечваць і выконваць заканадаўства, якое абараняе
дзяўчыны ад любога гвалту і жорсткага абыходжання, пачынаючы ад селектыўных абортаў
ненароджаных дзяцей жаночага полу”.
Прадстаўнік ватыканай дэлегацыі ўзняла
таксама пытанне гандлю жывым таварам, дамагаючыся канкрэтнага, эфектыўнага супрацоўніцтва
дзяржаваў, з мэтай пакласці канец гэтым агідным злачынствам. Яна заклікала да ўмацавання
заканадаўства па барацьбе з прастытуцыяй дзяцей і дарослых, дзіцячай парнаграфіяй
і сексуальным выкарыстаннем. “Рэальная прамоцыя жанчын пачынаецца ад павагі годнасці
кожнага чалавека ад зачацця да натуральнай смерці. Дзяржавы нясуць адказнасць за забяспячэнне
гэтага ў сваім заканадаўстве”, - сказала прафесар Джана Адольпэ на форуме ААН.