2011-03-02 15:21:31

Святы Айцец занепакоены крызісам у Лівіі


RealAudioMP3 “Бэнэдыкт ХVI занепаконы крызісам у Лівіі”, - заявіла сёння, пасля прыватнай сустрэчы з Папам, дырэктар Сусветнай Харчовай Прагарамы, Жазэтт Шыран.

Яна паінфармавала Святога Айца аб сваёй нядаўнай місіі на мяжы паміж Лівіяй і Тунісам. Дырэктар была непасрэдным сведкам уцёку дзесяткаў тысяч людзей, адзіным жаданнем якіх было пазбегнуць гвалту і вынікаў гуманітарнага крызісу. Папа выказаў сваю занепакоенасць лёсам нявінных людзей. Жазэтт Шыран падзякавала Бэнэдыкту ХVI за яго дапамогу галадаючым ва ўсім свеце. “У перыяд росту коштаў харчавання і нафты, а таксама палітычных змен, якія закранаюць мільёны людзей, што пакутуюць ад голаду, дапамога Каталіцкага Касцёла і яго устаноў, мае важнае значэнне ў падтрымцы працы Сусветнай Харчовай Праграмы на карысць найбольш слабым”, - сказала Жазэтт Шыран.

Сусветная Харчовая Праграма з’яўляецца ўстановай ААН, пакліканай да барацьбы з глабальным голадам. Яе сядзіба знаходзіцца ў Рыме а офісы ў больш за 80 краінах свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.