2011-03-02 13:47:49

Міністр замежных спраў Расіі: іслам сёння самасцвярджаецца


RealAudioMP3 "Іслам цяпер як больш маладая рэлігія праходзіць, калі проста рэтраспектыўна паглядзець на гісторыю хрысціянства, нават на гісторыю юдаізму, праз фазу самасцвярджэння, якая ў іншых рэлігій адбылася на некалькі стагоддзяў раней", - сказаў у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" кіраўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Ён нагадаў, што іслам маладзейшы за хрысціянства "прыкладна на шэсьцьсот з лішнім гадоў". На думку міністра: "Хрысціянства прайшло праз сваё самаачышчэнне - крыжовыя паходы, спробу зацвердзіць хрысціянства як галоўную рэлігію ўсяго свету, падпарадкаваць сабе ўсе і ўся. Вельмі сур'ёзна апякліся, і не раз. - заключыў Лаўроў - І сталі, можа быць, нават крыху больш асцярожнымі, чым трэба. Дзьмуць на ваду".

У якасці прыкладу ён узгадаў, як яшчэ да Лісабонскай дамовы Еўрасаюз хацеў напісаць Канстытуцыю Еўропы. "І тады - адзначыў міністр - гэта было ўжо, па-мойму, гадоў сем таму, калі ўсё гэта пачыналася, - пункт праекта Канстытуцыі аб тым, што Еўропа мае хрысціянскія карані, быў выкраслены, каб не крыўдзіць мігрантаў, якія прыехалі з іншых краін і якія вызнаюць іншыя рэлігіі".

Ён выказаў перакананне ў тым, што, "як толькі ты забываешся аб сваіх ўласных рэлігійных каранях, ты пачынаеш быць абыякавым да праблем іншых рэлігій".

Калі ў Францыі ўпершыню пачаліся бунты маладых мусульман, Расія прапанавала ў Савеце Еўропы правесці дыскусію аб тым, "што трэба рабіць у сувязі з праблемай мігрантаў у Еўропе, каб іх асіміляваць, каб яны не дастаўлялі клопатаў, каб ім было камфортна, каб іх ніхто не крыўдзіў, каб яны нікога не крыўдзілі" - нагадаў міністр.

"Дзіўна, але тагачаснае французскае кіраўніцтва на самым высокім узроўні звярнулася да нас з просьбай, каб мы такую тэму наогул у Савеце Еўропы не ставілі. Думаю, што гэта страусіная пазіцыя", - адзначыў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Расіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.