2011-03-01 14:27:18

Патрыярх Ільля II заклікае ўлады Грузіі і Расіі да дыялогу


RealAudioMP3 Каталікос-Патрыярх усяе Грузіі Ільля II заклікае ўлады Грузіі і Расіі да дыялогу, - гаворыцца ў распаўсюджанай Грузінскім Патрыярхатам заяве. “Звяртаюся да ўладаў абедзвюх дзяржаў, заклікаю іх праявіць мудрасьць, смеласць і пачаць дыялог на розных узроўнях, для таго каб вырашыць назапашаныя складаныя пытанні”, - адзначаецца ў заяве.

У ёй падкрэсліваецца, што з-за неўрэгуляваных канфліктаў і праблем, на Каўказе захоўваецца цяжкае становішча, а тое, што паміж Грузіяй і Расіяй не існуе дыялогу, яшчэ больш ускладняе сітуацыю. Паводле высноваў Патрыярха, гэта сітуацыя выклікае недавер паміж бакамі, што перашкаджае вырашэнню праблем.

“Мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб не дапусціць захавання і паглыблення негатыўных працэсаў. Мы павінны ўлічыць урокі мінулага і глядзець у будучыню, улічваючы інтарэсы нашых народаў і краін. Мы павінны памятаць мудрыя словы: “Пакуль бачыш ўзыходзячае сонца, бачыш свайго суседа”. Працяг варожых адносін паміж суседзямі недапушчальны”, - адзначаецца ў заяве Патрыярха ўсяе Грузіі.

Крыніца паведамляе, што дэлегацыя Грузінскай Праваслаўнай Царквы адправілася ў Расію. У рамках візіту члены дэлегацыі правядуць у Маскве перамовы з прадстаўнікамі Рускай Праваслаўнай Царквы. Запланавана сустрэча з Патрыярхам Кірылам. Грузінская дэлегацыя прабудзе ў Маскве да канца тыдня.







All the contents on this site are copyrighted ©.