2011-03-01 15:14:53

Дэкрэт “Christus Dominus”. “ІІ Ватыканскі Сабор - компас ІІІ тысячагоддзя”. Выпуск 17


RealAudioMP3 “Без біскупа, Касцёл не існуе” - сказаў на пачатку другога стагоддзя святы Ігнацый з Антыёхіі. Адным з плёнаў Сабора, - піша ў сваёй рубрыцы, прысвечанай спадчыне ІІ Ватыканскага Сабора кс. Дарыюш Кавальчык, - было ўмацаванне ролі біскупаў, якія “займаюць месца Апосталаў як пастыры душ” (2).

Прапаведванне Евангелля з’яўляецца адным з асноўных абавязкаў біскупа. Яго абвяшчэнне, аднак, не з’яўляецца абстрактнай справай, але адносіцца да ўсяго таго, што мае важнае значэнне для жыцця чалавека. У дэкрэце “Christus Dominus” чытаем: “Біскупы няхай навучаюць таму, як трэба ставіцца, згодна з вучэннем Касцёла, да чалавечай асобы, яе свабоды і самога цялеснага жыцця; да сям’і, (...) да нараджэння і выхавання патомства; да цывілізаванага грамадства, яго законаў (...) і прафесій, працы і адпачынку, мастацтваў і тэхнічных вынаходстваў” (12). Хацелася б спадзявацца, што біскупы ўсіх мясцовых Касцёлаў будуць мець такую шырокую перспектыву.

Каб выканаць сваю місію біскупы мусяць, - падкрэслівае Сабор, - цешыцца “поўнаю і дасканалаю свабодаю і незалежнасцю ад любой грамадзянскай улады”. З іншага боку, біскупы павінны ўлічваць у сваёй паслузе дзейнасць органаў дзяржаўнай улады ў садзейнічанні справядліваму закону.

Іншая задача біскупаў у тым, каб садзейнічалі належным адносінам са святарамі: “лічылі іх сынамі і сябрамі, ахвотна выслухоўвалі і ставіліся да іх з даверам і добразылівасцю” (16). Такім чынам, біскуп павінен мець час для сваіх святароў, каб стварыць “адну сям’ю, айцом якой з’яўляецца біскуп” (28).

Нарэшце, Сабор нагадаў біскупам аб больш цесным супрацоўніцтве паміж імі. Адной з формаў такога супрацоўніцтва з’яўляецца стварэнне Канферэнцый Біскупаў. Яны, аднак, не з’яўляюцца як праўленні, але хутчэй як асамблеі сяброў, якія сумесна ажыццяўляюць сваё п_астырскае служэнне.







All the contents on this site are copyrighted ©.