2011-02-28 13:44:28

Сёння адзначаецца Сусветны дзень рэдкіх хваробаў


RealAudioMP3 28 лютага ў свеце адзначаецца Сусветны дзень рэдкіх хваробаў. У гэтым годзе ён праходзіць пад дэвізам “Рэдкія але роўныя”.

На сённяшні дзень у свеце існуе каля 6-8 тысяч рэдкіх хваробаў, ад якіх пакутуюць ад 24 да 36 тысяч чалавек. У большасці выпадкаў, спосабы лячэння гэтых хвароб невядомыя. Таксама іх носьбітам цяжка паставіць дыягназ і прызначыць адпаведную тэрапію.

Мэтай Дню рэдкіх хваробаў, з’яўляецца прыцягванне ўвагі грамадства да праблемаў такіх хворых і спрыяць клопату аб іх. Таму ў краінах Еўрапейскага саюза распачаў працу праект “Еўраплан”, які прадугледжавае стварэнне нацыянальных рэгістраў рэдкіх хваробаў, арганізацыю даследванняў і стварэнне сувязі паміж навукоўцамі, якія займаюцца вывучэннем гэтай праблемы, стварэнне пунктаў дапамогі хворым і падтрымку іх грамадскіх аб’яднанняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.