2011-02-28 14:07:10

Кіпр: біскупы з Паўднёвай і Усходняй Еўропы будуць размаўляць аб моладзі


RealAudioMP3 3-6 сакавіка у Нікасіі (Кіпр) адбудзецца сустрэча кіраўнікоў Канферэнцый Біскупаў краін Паўднёвай і Усходняй Еўропы. На форуме будуць прадстаўлены біскупскія канферэнцыі дзевяці краін: Албаніі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Грэцыі, Кіпру, Малдавіі, Румыніі, Турцыі, а таксама Міжнароднай Канферэнцыі Біскупаў імя св. Кірыла і св. Мятода.

Сярод удзельнікаў сустрэчы на Кіпры будуць: праваслаўны арцыбіскуп Кіпру Хрызастомас ІІ, Лацінскі Патрыярх Іерусаліма Фуад Туаль, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры Радзе Еўропы кс. прэлат Альдо Джардано і іншыя.

Тэмай спаткання будуць праблемы сучаснай моладзі. Яна невыпадковая і звязана з Сусветнымі днямі моладзі, якія пройдуць у жніўні 2011 г. у Мадрыдзе.

Арцыбіскуп Франё Камарыца, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Босніі і Герцагавіны сказаў, што задача сустрэчы – “дапамагчы маладым людзям годна жыць са сваёй верай, не маючы ніякіх комплексаў непаўнавартаснасці”.







All the contents on this site are copyrighted ©.