2011-02-28 13:11:01

Бэнэдыкт XVI сустрэўся са Старшынёй Еўрапейскага парламента


RealAudioMP3 28 лютага 2011 г. Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Старшыню Еўрапейскага парламента, спадара Ежы Бузэка. Затым еўрапейскі палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамберці, Сакратар па адносінах з дзяржавамі.

Перамовы, якія прайшлі ў цёплай, сяброўскай атмасферы, дазволілі на карысны абмен думкамі па пытанні адносінаў паміж Каталіцкім Касцёлам і Еўрапейскім парламентам і іншымі еўрапейскімі ўстановамі, а таксама ўкладу, які Касцёл можа ўнесці ў існаванне і развіццё Еўрапейскага саюзу.

У ходзе сустрэчы ўвага была засяроджана таксама на актуальных пытаннях, такіх як: распаўсюджванне рэлігійнай свабоды і абарона хрысціянскіх меншасцяў у свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.