2011-02-25 13:37:19

У Рыме адбудзецца Канферэнцы аб каштоўнасцях веры


RealAudioMP3 27 лютага ў Рыме адбудзецца канферэнцыя на тэму: “Каштоўнасці, якія нам прынеслі розныя канфесіі ( і аб якіх мы забыліся)”. Арганізатарам канферэнцыі з’яўляецца міжрэлігійны і міжкультурны рух “Верыць, каб быць”.
Італія з’яўляецца ўсё больш шматкультурнай і шматканфесійнай дзяржавай, у якой неабходным з’яўляецца не толькі мірнае суіснаванне, але таксама веданне духоўнасці і культуры іншых народаў.

Таму сустрэча з экспертамі розных канфесій, якія дзейнічаюць ў Італіі, дапаможа нанава адкрыць тыя этычныя каштоўнасці, якія сёння часта ігнаруюцца грамадствам. Працу канферэнцыі адкрые заснавальніца руху “Верыць, каб быць” Марыя Элетра Куджыні. Прагучаць даклады аб веры бакалі, аб будысцкіх традыцыях, аб юдаізме, ісламе і хрысціянстве.








All the contents on this site are copyrighted ©.