2011-02-25 16:24:41

У 2012 годзе адбудзецца ХІІІ звычайны Сінод Біскупаў


RealAudioMP3 7 – 28 кастрычніка 2012 года ў Ватыкане адбудзецца ХІІІ звычайны Сінод Біскупаў. Яго тэмай будзе “Новая евангелізацыя з мэтай перадачы хрысціянскай веры”. У пятніцу 4 сакавіка ў Прэс-цэнтры Апостальскай сталіцы адбудзецца прэзентацыя уступнага дакумента сіноду. Яго прадставіць генеральны сакратар Сіноду Біскупаў арцыбіскуп Нікола Етэравіч.

Уступны дакумент, будзе разасланы да ўсіх біскупаў свету. Яны павінны ўнесці ў яго свае заўвагі і прапановы. На іх падставе будзе створаны рабочы дакумент які будзе абмяркоўвацца падчас Сіноду.








All the contents on this site are copyrighted ©.